Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 жніўня 2021, 17:46

Савет Бяспекі ААН асудзіў тэракты ў Кабуле

27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Бяспекі ААН асудзіў тэракты ў Кабуле 26 жніўня, паведамляе ТАСС.

У Савеце Бяспекі адзначылі, што выканаўцы, арганізатары і спонсары тэрактаў ля аэрапорта Кабула павінны быць прыцягнуты да адказнасці.

Як паведамляе тэлекампанія CBS, колькасць ахвяр тэракта ў Кабуле павялічылася да 170. У Пентагоне пацвердзілі, што сярод ахвяр 13 амерыканскіх ваенных, яшчэ 18 пацярпелі.

26 жніўня каля будынка аэрапорта Кабула адбыліся два выбухі, учыненыя тэрарыстамі-смяротнікамі. Радыкальны рух "Талібан", што захапіў уладу ў Афганістане, рашуча асудзіў тое, што адбылося і паабяцаў прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што ў поўнай меры нясе адказнасць за апошнія падзеі ў Афганістане. Амерыканская разведка лічыць, што тэракт учынілі смяротнікі групоўкі "Ісламская дзяржава". Прэзідэнт ЗША удакладніў, што загадаў ваенным распрацаваць планы ўдараў па аб'ектах і кіраўніцтве афганскага аддзялення ІД. Амерыканскі лідар лічыць, што талібы не дапамагалі баевікам у арганізацыі тэракта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі