Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 красавіка 2022, 15:07

Сацпартыя Балгарыі прыгразіла выйсці з кіруючай кааліцыі, калі ўлады акажуць ваенную дапамогу Кіеву

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Балгарская сацыялістычная партыя (БСП) выйдзе са складу кіруючай кааліцыі, калі Кабінет міністраў адобрыць перадачу ваеннай дапамогі Украіне. З такой заявай выступіла лідар партыі, віцэ-прэм'ер і кіраўнік Мінэканомікі краіны Карнэлія Нінава.

Яна адзначыла, што цяпер Сафія не пастаўляе Кіеву ўзбраенні. Паводле яе слоў, такі падыход павінен захавацца. Калі ж балгарскі ўрад прыме рашэнне аб пастаўцы ваеннай дапамогі Украіне, БСП у знак пратэсту пакіне кіруючую кааліцыю.

4 мая парламент Балгарыі плануе правесці пасяджэнне, на якім будзе разгледжана пытанне аб правядзенні рамонту на балгарскіх заводах ваеннай тэхнікі Узброеных сіл Украіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі