Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 снежня 2021, 09:43

Санпропуск для наведвання масавых мерапрыемстваў плануюць увесці ў Аргенціне з 1 студзеня

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сертыфікат аб поўнасцю праведзенай вакцынацыі ад каранавіруса жыхары Аргенціны павінны будуць прад'явіць для наведвання масавых мерапрыемстваў і дыскатэк. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на міністэрства аховы здароўя рэспублікі.

"Пацвярджэнне праходжання поўнай вакцынацыі ад COVID-19 будзе патрабавацца з 1 студзеня ад усіх асоб старэйшых за 13 гадоў для дзейнасці, якая ўяўляе найбольшую эпідэміялагічную рызыку", - гаворыцца ў паведамленні.

У цэлым у Аргенціне з насельніцтвам 45,8 млн чалавек з пачатку пандэміі як мінімум адну прышчэпку зрабілі больш за 37,2 млн чалавек, поўнасцю вакцынаваны каля 31 млн. Ад каранавіруса ў рэспубліцы вакцынуюць не толькі паўналетніх, але і дзяцей старэйшых за тры гады. З пачатку пандэміі ў Аргенціне каранавірусам заразіліся 5,35 млн чалавек, памерлі 116,7 тыс. захварэлых.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі