15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Саміт лідараў Расіі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа пачаўся з размовы тэт-а-тэт у лімузіне амерыканскага прэзідэнта. Аб гэтым паведамляе ТАСС.
Прэзідэнт ЗША пасля цырымоніі фатаграфавання на лётным полі ваеннай базы Элмендорф-Рычардсан запрасіў Уладзіміра Пуціна паехаць да месца перагавораў на яго браніраваным лімузіне Cadillac One. Такім чынам лідары пачалі размову сам-насам яшчэ па дарозе да месца перагавораў.
Кіраўнік РФ прыляцеў на Аляску 15 жніўня каля 11.00 па мясцовым часе (22.00 па мінскім часе). Пуціна каля самалёта сустрэў асабіста Трамп.
Саміт прэзідэнтаў Расіі і ЗША праходзіць на тэрыторыі аб'яднанай базы ВПС і Сухапутных войскаў ЗША Элмендорф-Рычардсан. Цэнтральнай тэмай перагавораў стане ўрэгуляванне ўкраінскага канфлікту. Увага таксама будзе ўдзелена двухбаковым адносінам Масквы і Вашынгтона і пытанням міжнароднага парадку дня.-0-