Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 лістапада 2019, 19:17

Саміт нармандскай чацвёркі запланаваны на 9 снежня

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сустрэча лідараў краін "нармандскай чацвёркі" запланавана на 9 снежня бягучага года, паведамляе выданне Le Figaro са спасылкай на французскія ўлады.

У саміце прымуць удзел кіраўнікі Францыі, Германіі, Расіі і Украіны. Чакаецца, што сустрэча пройдзе ў Парыжы.

"Саміт адбудзецца пасля значнага прагрэсу ў перагаворах па ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны", - цытуе Reuters заяву Елісейскага палаца. Гэта будзе першая сустрэча лідараў "нармандскай чацвёркі" за апошнія тры гады.

Сустрэча 9 снежня павінна даць магчымасць пачаць новы этап у рэалізацыі мінскіх пагадненняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі