Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 студзеня 2019, 10:19

Саміт кіраўнікоў ЗША і КНДР можа адбыцца ў бліжэйшы час

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лідар КНДР Кім Чэн Ын заявіў старшыні КНР Сі Цзіньпіну, што мае намер правесці з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам другі саміт па дэнуклеарызацыі для дасягнення рэзультатаў, якія будуць вітацца міжнароднай супольнасцю. Аб гэтым паведамляе брытанская газета The Guardian са спасылкай на кітайскія СМІ.

Сустрэча кіраўнікоў КНР і КНДР адбылася на бягучым тыдні ў час чацвёртага за апошнія 10 месяцаў візіту Кім Чэн Ына ў Кітай. Выказваючы гатоўнасць у любы час сустрэцца з Дональдам Трампам, Кім Чэн Ын папярэдзіў, што КНДР можа пайсці па новым шляху, калі ЗША не аслабяць санкцыі і не забяспечаць гарантыі бяспекі. У той жа час у ЗША настойваюць на тым, што спачатку КНДР павінна прадэманстраваць сваю прыхільнасць да адмовы ад ядзернай зброі.

Як інфармуе агенцтва "Сіньхуа", Сі Цзіньпін падтрымаў далейшы дыялог паміж КНДР і ЗША.

Першы ў гісторыі саміт ЗША і КНДР адбыўся ў Сінгапуры ў чэрвені 2018 года. Перагаворы паміж КНДР і ЗША на тэму дэнуклеарызацыі зайшлі ў тупік з-за рознагалоссяў наконт таго, які бок павінен ісці на ўступкі першым.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі