Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 снежня 2018, 10:24

Саміт ЕС прадоўжыў санкцыі супраць Расіі на паўгода

14 снежня, Брусель /БЕЛТА - ТАСС/. Кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў ЕС прынялі на праводзімым у Бруселі саміце рашэнне прадоўжыць на паўгода эканамічныя санкцыі супраць Расіі, тэрмін дзеяння якіх завяршаецца 31 студзеня, паведаміў кіраўнік Еўрасавета Дональд Туск.

"ЕС аднагалосна прадоўжыў эканамічныя санкцыі супраць Расіі ў сувязі з нулявым прагрэсам у рэалізацыі мінскіх пагадненняў", - сказаў ён.

Эканамічныя санкцыі супраць Расіі былі ўведзены ў ліпені 2014 года пасля гібелі над Данбасам малайзійскага Boeing, які выконваў рэйс MH17. З таго часу яны прадаўжаюцца раз у паўгода ў нязменным выглядзе. У сакавіку 2015 года саміт ЕС прыняў рашэнне, што санкцыі могуць быць адменены толькі пасля рэалізацыі мінскіх пагадненняў.

Саміт ЕС прыняў асобную заяву па сітуацыі ў Азоўскім моры. У дакуменце гаворыцца, што Еўрасаюз выказвае надзвычайную занепакоенасць у сувязі з эскалацыяй у Керчанскім праліве і Азоўскім моры. Заклікі да ўвядзення ў гэтым кантэксце санкцый з боку Польшчы, краін Балтыі і Вялікабрытаніі не знайшлі падтрымкі ў астатніх дзяржаў Еўрасаюза.

Як паведамлялася, інцыдэнт у Керчанскім праліве здарыўся 25 лістапада. Паводле даных ФСБ Расіі, караблі ВМС Украіны "Бярдзянск", "Нікопаль" і "Яны Капу" парушылі расійскую граніцу, а вечарам зрабілі чарговую спробу незаконных дзеянняў у межах тэрытарыяльнага мора РФ. На патрабаванні аб неадкладным спыненні ўкраінскія судны не рэагавалі і ажыццяўлялі небяспечнае манеўраванне. Каб спыніць украінскія караблі, была прыменена зброя. Украіна сцвярджае, што караблі ішлі з Адэсы ў Марыупаль цераз Керчанскі праліў і загадзя папярэдзілі аб гэтым расійскі бок. У прэс-цэнтры Камандавання ВМС Украіны паведамілі, што па меншай меры шэсць украінскіх ваеннаслужачых атрымалі раненні. У сувязі з інцыдэнтам 28 лістапада прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісаў закон аб зацвярджэнні ўказа "Аб увядзенні ваеннага становішча ва Украіне". Украінскія ўлады таксама абмежавалі ўезд грамадзянам Расіі мужчынскага полу ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі