Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 студзеня 2019, 19:46

Самалёт выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы ў аэрапорце Шарамецева

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У маскоўскім аэрапорце Шарамецева за межы ўзлётна-пасадачнай паласы выкаціўся самалёт, паведамляе ТАСС.

ЧП здарылася з лайнерам авіякампаніі "Аэрафлот", які выконваў рэйс Астана - Масква. Самалёт сеў і, вызваляючы ўзлётна-пасадачную паласу, выкаціўся пярэдняй стойкай шасі за яе межы на 1,5 м. Пацярпелых сярод пасажыраў і экіпажа няма.

Падобны інцыдэнт здарыўся ў аэрапорце Шарамецева 13 студзеня. Адну з дзвюх узлётна-пасадачных палос аэрапорта давялося закрыць пасля таго, як самалёт чэшскай авіякампаніі Smart Wings выкаціўся за яе межы. Лайнер тады таксама эвакуіравалі, ніхто з 47 чалавек, якія знаходзіліся на борце, не пацярпеў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі