Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 лістапада 2021, 15:49

Самалёт Ан-12 разбіўся пад Іркуцкам

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Самалёт Ан-12 разбіўся пад Іркуцкам, месца яго крушэння знойдзена. Паводле даных МНС, на борце знаходзілася восем чалавек, паведамляе ТАСС.

Раней крыніца ТАСС у экстранных службах паведаміла, што борт, які выконваў рэйс Якутск - Іркуцк, знік з экранаў радараў над Іркуцкай вобласцю.

Паводле яе даных, борт належыць беларускай авіякампаніі "Гродна". Самалёт выконваў грузавы рэйс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі