Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 жніўня 2019, 19:55

Самалёт Air China загарэўся ў аэрапорце Пекіна пры падрыхтоўцы да рэйса

27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Пекінскім міжнародным аэрапорце Шаўду сёння здарыўся пажар у багажным адсеку самалёта авіякампаніі Air China ў час яго падрыхтоўкі да чарговага рэйса, паведамляе партал навін Aeronautics.

Каля 16.00 па мясцовым часе з пярэдняй часткі фюзеляжа Airbus A330-300, які прыбыў з Сінгапура і рыхтаваўся да наступнага рэйса ў Токіа, паваліў дым. Да гэтага моманту пачалася пасадка пасажыраў. Хоць даныя аб знаходжанні іх на борце ў момант пажару супярэчлівыя: Air China заявіла, што "экіпаж хутка прыняў проціпажарныя меры і эвакуіраваў пасажыраў", а ў аэрапорце сцвярджаюць, што ў самалёце быў толькі экіпаж.

Ліквідацыяй пажару займаліся аварыйныя службы. Прычына ўзгарання пакуль невядома, авіякампанія вядзе расследаванне.

Відавочцы дзеляцца фатаграфіямі і відэа здарэння ў сацыяльных сетках. Мяркуючы па іх, пашкоджанні фюзеляжа самалёта сур'ёзныя і, магчыма, прывядуць да спісання лайнера.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі