Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 сакавіка 2020, 12:39

Самая складаная эпідабстаноўка назіраецца ў Італіі, Іспаніі, Францыі і Германіі

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Самая складаная эпідэміялагічная абстаноўка назіраецца ў Італіі, Іспаніі, Францыі і Германіі, паведамляе Euronews.

Еўропа застаецца ачагом распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі. У рэгіёне выяўлена больш за сотню тысяч выпадкаў заражэння.

У Італіі з пачатку пандэміі вірусам зарабіліся больш за 41 тыс. чалавек. Паводле даных на вечар 19 сакавіка, за суткі на Апенінах памерла 427 чалавек. Усяго з пачатку ўспышкі памерла 3405 хворых, гэта прыблізна на 150 больш, чым у Паднябеснай. Паводле слоў кітайскіх медыкаў, прынятых італьянскімі ўладамі намаганняў па барацьбе з COVID-19 недастаткова. "Я лічу, што ў Мілане, настолькі пацярпелым ад каранавіруса, не дзейнічаюць строгія каранцінныя меры. Грамадскі транспарт усё яшчэ працуе, людзі перамяшчаюцца па горадзе. У гасцініцах праводзяцца абеды і вечарынкі", - адзначыў прадстаўнік Чырвонага Крыжа Кітая Сунь Шуапэн.

Жыхары Італіі знаходзяцца ў самаізаляцыі амаль два тыдні. Першапачаткова каранцін уводзіўся да 3 красавіка, аднак ён будзе прадоўжаны. Урад мае намер увесці дадатковыя абмежаванні для насельніцтва, якія будуць датычыцца прагулак на адкрытым паветры. Таксама ўлады распарадзіліся скараціць гадзіны працы прадуктовых магазінаў у выхадныя дні. Усё больш офісаў дзяржаўных устаноў пераводзяцца на аддалены рэжым работы. Скарачаецца персанал у банках і паштовых аддзяленнях, якія пакуль адкрыты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі