Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 снежня 2021, 13:38

Саюз маладых сацыялістаў Германіі патрабуе ад новага ўрада прыняць бежанцаў

15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Саюз маладых сацыялістаў і сацыялістак Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (Jusos) выступіў за тое, каб краіна неадкладна прыняла бежанцаў, якія цяпер утрымліваюцца на беларуска-польскай граніцы. Аб гэтым паведамляе нямецкае выданне Der Spiegel.

Рабочая група па пытаннях міграцыі і Jusos патрабуюць ад новага федэральнага ўрада прыняць у Германіі бежанцаў з беларуска-польскай граніцы. Старшыня Jusos Джэсіка Разенталь адзначыла: сітуацыя вельмі сур'ёзная, і яе трэба вырашыць да Каляд. Германія ў гэтым пытанні павінна ўзяць на сябе ролю першапраходца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі