Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 кастрычніка 2020, 16:33

СААЗ заклікае скарыстаць сітуацыю з COVID-19 для ўздыму ўзроўню аховы здароўя

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) поўная рашучасці скарыстаць шок, выкліканы распаўсюджваннем каранавіруса, для ўздыму ўзроўню аховы здароўя на планеце да максімальна магчымага. Аб гэтым генеральны дырэктар СААЗ Тэдрас Аданам Гебрэесус заявіў у аўтарскім артыкуле, апублікаваным у газеце Financial Times, паведамляе ТАСС.

Трагічныя падзеі, звязаныя з COVID-19, не пакідаюць іншага выбару, акрамя як змяніць да лепшага падыход да аховы здароўя ў свеце, умацаваць нацыянальныя і глабальныя сістэмы рэагавання на надзвычайныя сітуацыі ў гэтай сферы, адзначыў ён. Ужо цяпер на планеце адбыўся вялізны зрух у гэтым напрамку, падкрэслівае кіраўнік СААЗ.

Барацьба з пандэміяй каранавіруса надала небывалы стымул партнёрству і салідарнасці ў многіх галінах, і адным з галоўных дасягненняў кіраўнік арганізацыі лічыць запуск па ініцыятыве СААЗ міжнароднай праграмы па забеспячэнні доступу да вакцын як мага большай колькасці людзей. На гэтыя мэты неабходны ў агульнай колькасці $35 млрд.

Да ініцыятывы ўжо далучыліся больш за 180 краін, у тым ліку Кітай. У гэтых дзяржавах пражывае амаль 99 працэнтаў насельніцтва планеты. Згодна з планамі, да канца 2021 года ў рамках праграмы павінны быць зроблены і раўнамерна размеркаваны 2 млрд доз вакцын.

Паводле даных СААЗ, у свеце цяпер распрацоўваецца каля 180 вакцын ад каранавіруса, 35 з іх праходзяць выпрабаванні на людзях. З пачатку пандэміі каранавірусам у свеце заразіліся каля 40 млн чалавек, больш за 1,11 млн памерлі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі