Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 чэрвеня 2021, 10:07

СААЗ: захваральнасць на COVID-19 у свеце знізілася за тыдзень на 15 працэнтаў

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 3 млн выпадкаў заражэння каранавірусам і больш за 73 тыс. смяротных выпадкаў было зарэгістравана на мінулым тыдні ў свеце. У параўнанні з папярэднімі сямю днямі захваральнасць знізілася на 15 працэнтаў, смяротнасць - на 8 працэнтаў. Такія даныя прыведзены Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ), паведамляе ТАСС.

З 31 мая па 6 чэрвеня ў свеце адзначана 3 016 005 новых заражаных і 73 807 смяротных выпадкаў. Па стане на 6 чэрвеня ўсяго налічвалася 172 673 097 выпадкаў інфіцыравання і 3 718 944 выпадкі смерці пацыентаў.

Захваральнасць знізілася на мінулым тыдні ў пяці рэгіёнах СААЗ з шасці, у тым ліку ў Паўднёва-Усходняй Азіі (на 31 працэнт) і ў Еўропе (на 17 працэнтаў), разам з тым значны рост у Афрыцы (на 25 працэнтаў). Смяротнасць вырасла ў Заходне-Ціхаакіянскім рэгіёне (на 19 працэнтаў), Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы (на 4 працэнты), а таксама ў Афрыцы (на 2 працэнты), але скарацілася ў Еўропе (на 21 працэнт), Паўднёва-Усходняй Азіі (на 21 працэнт) і Усходнім Міжземнамор'і (на 1 працэнт).

У Еўропе за сем дзён заразіліся больш за 368 тыс. чалавек і памерлі больш за 8 тыс. У Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы зарэгістравана больш за 1,1 млн новых выпадкаў інфіцыравання і больш за 34 тыс. смяротных выпадкаў. У Паўднёва-Усходняй Азіі ўрачы выявілі больш за 1 млн заражаных, памерлі больш за 23 тыс. чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі