Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 лютага 2021, 15:42

СААЗ зафіксавала мінімум выпадкаў каранавіруса за суткі з кастрычніка 2020 года

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветная арганізацыя аховы здароўя зарэгістравала за мінулыя суткі 300 530 новых выпадкаў заражэння каранавірусам, што з'яўляецца самым нізкім паказчыкам з 7 кастрычніка 2020 года, паведамляецца на сайце СААЗ.

Лідарам па заражэнні з'яўляецца Еўропа, дзе зафіксавана 122 528 выпадкаў заражэння. На другім месцы Паўночная і Паўднёвая Амерыка са 115 652 выпадкамі інфіцыравання. У Паўднёва-Усходняй Азіі за суткі зафіксавана 22 599 выпадкаў COVID-19.

Усяго з пачатку пандэміі ва ўсім свеце заразіліся каранавірусам больш за 108,1 млн чалавек, 2,38 млн - памерлі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі