Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 снежня 2020, 18:28

СААЗ вывучае пытанне ўвядзення электронных сертыфікатаў аб вакцынацыі ад каранавіруса

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) не рэкамендуе краінам-членам выдаваць перахварэўшым на COVID-19 грамадзянам пашпарты імунітэту, аднак лічыць магчымым укараніць электронныя пасведчанні аб вакцынацыі для загранічных паездак. Аб гэтым заявіў эксперт Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Сіджхартха Санкар Дата, паведамляе ТАСС.

"Мы ўважліва даследуем магчымасць выкарыстання тэхналогій для рэагавання на пандэмію COVID-19. Гэта датычыцца і супрацоўніцтва з краінамі-членамі [СААЗ] у галіне ўкаранення электронных пасведчанняў аб вакцынацыі", - адзначыў Сідхартха Санкар Дата.

Паводле даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, цяпер існуе каля 170 праектаў па распрацоўцы вакцыны ад каранавіруса. Расія 11 жніўня першая ў свеце зарэгістравала вакцыну, якая атрымала назву "Спадарожнік V".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі