Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 снежня 2021, 10:35

СААЗ выступіла супраць усеагульнай вакцынацыі дзяцей ад COVID

23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветная арганізацыя аховы здароўя не рэкамендуе правядзенне ўсеагульнай вакцынацыі дзяцей і падлеткаў ад каранавіруса, паколькі ў гэтай узроставай групе мала выпадкаў цяжкіх захворванняў. Аб гэтым гаворыцца ў распаўсюджанай у Жэневе заяве стратэгічнай кансультатыўнай групы экспертаў СААЗ па імунізацыі, паведамляе ТАСС.

"СААЗ цяпер не рэкамендуе ўсеагульную вакцынацыю дзяцей і падлеткаў, таму што колькасць сур'ёзных захворванняў у гэтай узроставай групе з'яўляецца нізкай і не дасягнуты шырокі ахоп прышчэпкамі ва ўсіх краінах сярод груп з самай высокай рызыкай цяжкіх захворванняў", - гаворыцца ў заяве.

Генеральны дырэктар СААЗ Тэдрас Гебрэесус на брыфінгу ў Жэневе звярнуў увагу на адсутнасць роўнасці ў размеркаванні вакцын у свеце. "У той час як некаторыя краіны цяпер ажыццяўляюць усеагульныя бустарныя праграмы, толькі палавіна дзяржаў - членаў СААЗ змагла дасягнуць вакцынацыі 40 працэнтаў свайго насельніцтва да канца года", - сказаў ён, назваўшы ў якасці галоўнай прычыны цяжкасцей на шляху да гэтай мэты перакосы ў глабальных пастаўках вакцыны. Ён нагадаў, што ў Афрыцы трое з кожных чатырох работнікаў аховы здароўя не прышчэплены.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі