Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
01 снежня 2021, 10:39

СААЗ: у свеце колькасць смяротных выпадкаў з-за каранавіруса за тыдзень зменшылася на 10 працэнтаў

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У свеце за апошні тыдзень колькасць новых выпадкаў інфіцыравання каранавірусам засталася на ранейшым узроўні ў параўнанні з папярэднімі сямі днямі. Пры гэтым колькасць смярцей зменшылася на 10 працэнтаў, паведамляе ТАСС са спасылкай на даныя Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).

Каранавірусам за апошні тыдзень заразіліся амаль 3,8 млн чалавек, больш за 47 тыс. памерлі. Значны рост захваральнасці зарэгістраваны ў Афрыцы (на 93 працэнты) і Заходне-Ціхаакіянскім рэгіёне (на 24 працэнты). Аб самай вялікай колькасці інфіцыраваных за сем дзён паведамілі ЗША, Германія, Вялікабрытанія, Расія і Францыя. Дарэчы, на Еўропу прыпадае 70 працэнтаў выпадкаў інфіцыравання і 61 працэнт смярцей. На кантыненце адзначаны прырост захваральнасці на 7 працэнтаў, тады як смяротнасць знізілася на 2 працэнты.

У свеце прадаўжае дамінаваць штам дэльта. За апошнія 60 дзён ён выяўлены ў 99,8 працэнта аналізаў. Паводле даных СААЗ, пра амікрон-штам "паступілі паведамленні з абмежаванай колькасці краін".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі