Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 студзеня 2022, 15:44

СААЗ сочыць за новым штамам каранавіруса

4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветная арганізацыя аховы здароўя з лістапада ўважліва сочыць за новым штамам COVID-19 B.1.640.2, пра які раней паведамлялі вучоныя з Францыі, заявіў журналістам на брыфінгу эксперт СААЗ Абдзі Махамуд, паведамляе РІА Навіны.

"У нас ёсць тры тыпы штамаў: варыянт для прасочвання, варыянт, які ўяўляе сабой інтарэс, і варыянт, што выклікае заклапочанасць. Таму B.1.640.2 мы вельмі ўважліва прасочваем з лістапада, а таксама два яго падварыянты", - сказаў Абдзі Махамуд.

Паводле яго слоў, СААЗ прадоўжыць сачыць за развіццём названага варыянта, у тым ліку за яго магчымым распаўсюджваннем у іншых еўрапейскіх краінах.

Раней пра новы штам паведамілі вучоныя з Інстытута інфекцыйных захворванняў у Марсэлі. У апублікаваным на партале прэпрынтаў навуковых артыкулаў у галіне медыцыны MedRxiv даследаванні гаворыцца аб новым штаме каранавіруса, які, верагодна, узнік у Камеруне.

Згодна з даследаваннем, у 12 жыхароў горада на паўднёвым усходзе Францыі тэсты на вызначэнне мутацый, звязаных з варыянтамі каранавіруса, паказалі "нетыповую камбінацыю". Упершыню новы варыянт каранавіруса, які абазначылі як B.1.640.2, быў выяўлены ў лістападзе 2021 года ў чалавека, што вярнуўся з Камеруна. Аналіз віруснага геному выявіл 46 мутацый, паведамляюць вучоныя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі