Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 чэрвеня 2022, 19:04

СААЗ склікае камітэт па НС у сувязі з воспай малпаў

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) прыняла рашэнне склікаць на наступным тыдні камітэт па надзвычайных сітуацыях, каб ацаніць небяспеку ўспышкі воспы малпаў. Аб гэтым на брыфінгу заявіў гендырэктар СААЗ Тэдрас Аданом Гебрэесус, паведамляюць РІА Навіны.

"Успышка воспы малпаў незвычайная і выклікае хваляванне", - растлумачыў такое рашэнне Гебрэесус, дадаўшы, што неабходна разабрацца, уяўляе ўспышка інфекцыі надзвычайную сітуацыю ці не.

Адзначаецца, што СААЗ зафіксавала больш за 1600 пацверджаных выпадкаў воспы малпаў і прыкладна 1500 магчымых у 39 краінах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі