Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 лютага 2021, 09:13

СААЗ паведаміла аб зніжэнні колькасці заражаных каранавірусам за тыдзень на 17 працэнтаў

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць заражаных каранавірусам знізілася з 1 па 7 лютага ў свеце на 17 працэнтаў, а смяротных выпадкаў - на 10 працэнтаў у параўнанні з папярэднім тыднем. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на апублікаваны ў Жэневе штотыднёвы эпідэміялагічны бюлетэнь Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

"Чацвёрты тыдзень запар колькасць паведамленняў аб новых выпадках заражэння зніжаецца", - канстатавалі ў СААЗ. За мінулы тыдзень было зарэгістравана 3 153 426 заражаных (на 17 працэнтаў менш, чым на тыдзень раней) і 88 369 смяротных выпадкаў (на 10 працэнтаў менш). Па стане на 7 лютага ў свеце налічвалася 105 429 382 выпадкі інфіцыравання і 2 302 614 выпадкаў смерці пацыентаў.

Асабліва значным спад захваральнасці за мінулы тыдзень быў у Афрыцы (на 22 працэнты) і Еўропе (на 19 працэнтаў), а таксама ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы (на 17 працэнтаў). Смяротнасць у гэтых рэгіёнах таксама знізілася - адпаведна на 30 працэнтаў, 13 працэнтаў і 4 працэнты. Зніжэнне лятальнасці зафіксавана ў Паўднёва-Усходняй Азіі (на 21 працэнт) і Усходнім Міжземнамор'і (на 16 працэнтаў).

У Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы за сем дзён захварэлі больш за 1,5 млн чалавек і памерлі больш за 45 тыс. У Еўропе колькасць заражаных вырасла больш як на 1,1 млн, а колькасць смяротных выпадкаў - больш як на 33 тыс. У Паўднёва-Усходняй Азіі ўрачы выявілі больш за 177 тыс. новых выпадкаў інфіцыравання, памерлі больш за 2,5 тыс. чалавек.

У ЗША колькасць заражаных павялічылася за тыдзень больш як на 871 тыс. Далей ідуць Бразілія (больш за 328 тыс. новых выпадкаў), Францыя (больш за 136 тыс.), Вялікабрытанія (больш за 133 тыс.), Расія (больш за 116 тыс.), Італія (больш за 83 тыс.), Іспанія (больш за 82 тыс.), Інданезія (больш за 80 тыс.), Індыя (больш за 80 тыс.) і Мексіка (больш за 70 тыс.).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі