Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 студзеня 2021, 10:13

СААЗ паведаміла аб рэкордным росце колькасці памерлых з-за каранавіруса за тыдзень

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 93 тыс. чалавек памерлі з-за каранавіруса ў свеце за мінулы тыдзень, што стала самым высокім паказчыкам з пачатку пандэміі. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на штотыднёвы эпідэміялагічны бюлетэнь Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).

Даныя сведчаць, што з 11 па 17 студзеня ў свеце былі зарэгістраваны 93 882 смяротныя зыходы ад COVID-19 (рост на 9 працэнтаў у параўнанні з папярэднім тыднем), захварэлі 4 725 025 чалавек, што на 6 працэнтаў менш захваральнасці за перыяд з 6 па 10 студзеня.

На мінулым тыдні рост смяротнасці быў зарэгістраваны ва ўсіх шасці рэгіёнах СААЗ. Што датычыцца захваральнасці, то яна вырасла ў Афрыцы, Усходнім Міжземнамор'і і Паўднёва-Ціхаакіянскім рэгіёне, а ў Амерыцы, Еўропе і Паўднёва-Усходняй Азіі зменшылася. У Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы захварэлі больш за 2,46 млн чалавек (зніжэнне на 2 працэнты) і памерлі больш за 43 тыс. (рост на 15 працэнтаў). У Еўропе захварэлі больш за 1,6 млн (зніжэнне на 15 працэнтаў) і памерлі больш за 37 тыс. (рост на 2 працэнтаў). У Паўднёва-Усходняй Азіі ўрачы выявілі больш за 200 тыс. новых выпадкаў інфіцыравання, што крыху ніжэй за паказчык папярэдніх сямі дзён (зніжэнне на 1 працэнт), а колькасць смяротных зыходаў павялічылася больш як на 3,4 тыс. (рост на 4 працэнты).

У ЗША колькасць інфіцыраваных павялічылася за тыдзень больш як на 1,5 млн. Далей ідуць Бразілія (больш за 379 тыс. новых выпадкаў), Вялікабрытанія (больш за 339 тыс.), Расія (больш за 166 тыс.), Францыя (больш за 125 тыс.), Германія (больш за 124 тыс.), Калумбія (больш за 114 тыс.), ПАР (больш за 111 тыс.), Італія (больш за 110 тыс.) і Індыя (больш за 107 тыс.).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі