ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 4 снежня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 верасня 2020, 14:57

СААЗ папярэдзіла аб небяспецы непраўдзівых чутак аб пандэміі

Тэдрас Гебрэесус. Фота  EPA - EFE
Тэдрас Гебрэесус. Фота EPA-EFE

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Неправераныя чуткі і непраўдзівыя звесткі аб пандэміі COVID-19 уяўляюць не меншую небяспеку, чым новы каранавірус, які выклікае гэту хваробу. Такое меркаванне выказаў генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Гебрэесус, выступаючы на вебінары, арганізаваным да 75-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН, паведамляе ТАСС.

"Як толькі каранавірус распаўсюдзіўся па свеце, адразу ж з'явіліся чуткі, непраўдзівыя даныя і дэзынфармацыя. І яны могуць быць не менш небяспечнымі", - сказаў гендырэктар СААЗ. Нямала людзей нанеслі сабе шкоду з-за недакладнай інфармацыі, займаючыся самалячэннем, адзначыў ён. Іншыя ж людзі, наадварот, па той жа прычыне адмовіліся ад мер засцярогі. "Недакладная інфармацыя ўзмацніла стыгматызацыю, якая становіцца бар'ерам для аказання дапамогі тым, хто ў ёй мае патрэбу", - канстатаваў кіраўнік СААЗ. Ён звярнуў увагу на выпадкі прымянення насілля ў адносінах да медыцынскіх работнікаў і слабаабароненых груп насельніцтва, у прыватнасці, прадстаўнікоў меншасцей і бежанцаў. Яшчэ адным вынікам распаўсюджвання неправераных чутак і непраўдзівых звестак аб каранавірусе стаў недавер да навукі, інстытутаў і сістэм аховы здароўя.

Як падкрэсліў Гебрэесус, ва ўмовах пандэмій, як і ў цэлым пры надзвычайных сітуацыях у сферы аховы здароўя, "давер і салідарнасць маюць ключавое значэнне". "Мы зможам устанавіць кантроль над гэтым вірусам, калі ў людзей будзе дакладная і своечасовая інфармацыя аб асноўных мерах, якія яны могуць прыняць для аховы сябе і іншых", - рэзюмаваў Тэдрас Гебрэесус.

СААЗ сумесна з Дзіцячым фондам ААН, Міжнародным саюзам электрасувязі і шэрагам іншых структур сусветнай арганізацыі, а таксама з удзелам Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца выступілі 23 верасня з заявай на тэму адносна барацьбы з інфадэміяй на фоне эпідэміі COVID-19. У ёй гаворыцца, што інфадэмія ўяўляе сабой празмернасць як анлайнавай, так і афлайнавай інфармацыі. Яна ўключае ў сябе наўмысныя спробы распаўсюджвання непраўдзівых звестак у мэтах зрыву мер аховы здароўя. Неправераныя чуткі забіраюць жыцці людзей і прыводзяць да палярызацыі грамадскай думкі ў пытанні аб пандэміі.

У сувязі з гэтым у сумеснай заяве змешчаны заклік да дзяржаў распрацаваць і ажыццяўляць планы дзеянняў па барацьбе з інфадэміяй. З гэтай мэтай неабходна распаўсюджваць у грамадстве дакладную, навукова і фактычна абгрунтаваную інфармацыю, а таксама папярэджваць і спыняць цыркуляцыю чутак і дэзынфармацыі пры адначасовай павазе свабоды выказвання меркаванняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі