ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 23 кастрычніка 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 кастрычніка 2020, 12:06

СААЗ назвала неэфектыўныя прэпараты пры лячэнні каранавіруса

Фота з архіва
Фота з архіва

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэпараты рэмдэсівір, гідроксіхларахін, лапінавір/рытанавір і інтэрферон амаль не даюць эфекту пры лячэнні COVID-19 у бальнічных умовах у тым, што датычыцца зніжэння смяротнасці. Аб гэтым заявіла ў Жэневе Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ), паведамляе ТАСС.

"Прамежкавыя рэзультаты клінічнага даследавання Solidarity (англ. "салідарнасць"), што каардынуецца СААЗ, паказваюць, што прымяненне рэмдэсівіру, гідроксіхларахіну, лапінавіру/рытанавіру і інтэрферону, як бачна, аказвае слабы або ніякага эфекту на паказчык зніжэння смяротнасці пасля праходжання 28 дзён або бальнічнага курса лячэння ад COVID-19 сярод шпіталізаваных пацыентаў", - канстатавала СААЗ.

У час даследавання Solidarity, што ахоплівае больш за 30 краін, спецыялісты вывучалі эфект ад лячэння з выкарыстаннем гэтых прэпаратаў на паказчыкі смяротнасці і працягласці знаходжання пацыентаў у бальніцах.

Раней амерыканская фармацэўтычная кампанія Gilead Sciences сцвярджала, што прымяненне распрацаванага ёю прэпарату рэмдэсівір пацыентамі з каранавірусам скарачае перыяд выздараўлення да чатырох дзён. ЗША, Японія, Рэспубліка Карэя, Індыя, Ізраіль, Вялікабрытанія і Расія адобрылі выкарыстанне рэмдэсівіру для лячэння інфіцыраваных каранавірусам. Прэпарат быў першапачаткова створаны ў рамках тэсціравання для лячэння гепатыту С і рэспіраторна-сінцытыяльнага віруса. Ён таксама праходзіў выпрабаванні для лячэння ліхаманкі Эбола, аднак не быў прызнаны эфектыўным.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі