Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 сакавіка 2020, 10:49

СААЗ назвала недастатковымі меры па самаізаляцыі людзей для перамогі над COVID-19

26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Аданам Гебрэесус назваў недастатковымі меры па самаізаляцыі насельніцтва для перамогі над каранавірусам новага віду. Паводле яго слоў, неабходны таксама рашучыя крокі па выяўленні, ізаляванні, тэсціраванні і лячэнні захварэлых. Аб гэтым ён заявіў 25 сакавіка на брыфінгу ў Жэневе, паведамляе ТАСС.

"Просьбы да людзей заставацца дома і спыніць перамяшчэнні насельніцтва даюць час для зніжэння націску на сістэмы аховы здароўя. Але самі па сабе гэтыя меры не прывядуць да спынення пандэміі", - сказаў Тэдрас Аданам Гебрэесус.

На думку кіраўніка СААЗ, неабходны "агрэсіўныя меры па пошуку, ізаляванні, тэсціраванні, лячэнні і выяўленні кантактаў хворых людзей са здаровымі".

Антывірусныя мерапрыемствы павінны быць больш дакладнымі і мэтанакіраванымі, дадаў ён. "СААЗ заклікае ўсе краіны, якія прыбеглі да мер ізалявання насельніцтва, выкарыстаць існуючы час і атакаваць каранавірус", - адзначыў ён. Напрыклад, у больш як 150 краінах свету цяпер налічваецца менш як 100 захварэлых. У іх ёсць шанц пры дапамозе "агрэсіўных мер" прадухіліць далейшае распаўсюджванне інфекцыі. Гэта асабліва важна для краін, чыя сістэма аховы здароўя можа пацярпець калапс у выпадку вялікага прытоку пацыентаў.

Таксама Тэдрас Аданам Гебрэесус падзякаваў донарам, якія зрабілі ахвяраванні ў фонд барацьбы з каранавірусам, які быў створаны з удзелам СААЗ два тыдні таму. На гэты момант пералічана ўжо $95 млн, паведаміў ён. Узносы зрабілі 200 тыс. прыватных асоб і арганізацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі