Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
02 красавіка 2020, 09:07

СААЗ: колькасць заражаных каранавірусам у свеце хутка дасягне 1 млн

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць заражаных каранавірусам у свеце хутка дасягне 1 млн, заявіў на брыфінгу ў Жэневе генеральны дырэктар СААЗ Тэдрас Аданам Гебрэесус, паведамляе ТАСС.

"Я глыбока занепакоены хуткай эскалацыяй і глабальным распаўсюджваннем інфекцыі", - сказаў кіраўнік СААЗ.

Ён адзначыў, што хвароба прысутнічае цяпер практычна ва ўсіх краінах. "Колькасць смярцей больш як падвоілася за апошні тыдзень, і ў бліжэйшыя некалькі дзён колькасць пацверджаных выпадкаў хваробы дасягне 1 млн, а колькасць памерлых - 50 тыс.", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі