Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 чэрвеня 2021, 10:34

СААЗ: індыйскі штам у два разы больш заразны за першапачатковы каранавірус

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Штам "Дэльта" мае ў два разы больш высокую кантагіёзнасць (уласцівасць інфекцыйных хвароб перадавацца ад хворых арганізмаў здаровым) у параўнанні з першапачатковым каранавірусам SARS-CoV-2. Аб гэтым заявіла галоўны навуковы супрацоўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Сум'я Свамінатан, паведамляе ТАСС.

Яна нагадала, што штам "Дэльта", выяўлены першапачаткова ў Індыі, цяпер прысутнічае больш як у 85 краінах. "Улічваючы хуткасць, з якой распаўсюджваецца "Дэльта", абганяючы іншыя штамы, ён можа стаць дамінуючым штамам у свеце", - сказала Сум'я Свамінатан. Эксперт растлумачыла, што гэта разнавіднасць перадаецца прынамсі ў два разы лягчэй, чым першапачатковы вірус, і таму адзін чалавек можа заразіць не двух, а чатырох, шасцярых і нават васьмярых. У сувязі з гэтым яна звярнула ўвагу на той факт, што на гэты момант значна больш, чым у пачатку пандэміі, выпадкаў, калі захворваюць усе члены сям'і.

"Большасць вакцын, якія цяпер прымяняюцца ў свеце, як бачыцца, з'яўляюцца эфектыўнымі прынамсі для прадухілення цяжкага ходу хваробы", - прадоўжыла Сум'я Свамінатан.

Адказваючы на пытанне аб тым, наколькі небяспечны варыянт каранавіруса "Дэльта плюс", яна сказала, што гэты штам мае мутацыю, якая патэнцыяльна можа ўплываць на эфектыўнасць уздзеяння антыцел на вірус. "Існуе занепакоенасць адносна таго, што гэты штам, магчыма, становіцца больш смяротным", - канстатавала галоўны навуковы супрацоўнік СААЗ. Аднак добрая навіна, паводле яе слоў, у тым, што ў свеце выяўлена няшмат выпадкаў заражэння гэтым штамам - усяго некалькі дзясяткаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі