Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 лютага 2022, 11:16

СААЗ: Еўропа атрымала шанц узяць каранавірус пад кантроль

4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Еўропы з'явіўся ўнікальны шанц узяць пад кантроль распаўсюджванне пандэміі ва ўмовах рэкорднага росту захваральнасці. Аб гэтым заявіў дырэктар еўрапейскага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Ханс Клюге, паведамляе Euronews.

Паводле яго слоў, гэтаму садзейнічае прыход вясны, а таксама высокі ўзровень вакцынацыі і натуральнага імунітэту. "Мы апынуліся ў сітуацыі, з якой яшчэ не сутыкаліся за час цяперашняй пандэміі. З'явілася магчымасць для працяглай перадышкі, ёсць надзея на значна больш высокі ўзровень аховы насельніцтва ад новай хвалі распаўсюджвання інфекцыі, нават калі з'явіцца яшчэ больш вірулентны штам. Гэты перыяд павышанай аховы варта разглядаць як "перамір'е", якое магло б прынесці нам трывалы мір, пры ўмове, што мы будзем умацоўваць і падтрымліваць імунітэт, прадаўжаючы вакцынацыю і распаўсюджванне бустарных доз", - заявіў Ханс Клюге.

Паводле даных СААЗ, за мінулы тыдзень у Еўропе зарэгістравана 12 млн новых выпадкаў заражэння каранавірусам. Гэта максімум з пачатку пандэміі. Пры гэтым колькасць шпіталізаваных расце павольна, а паказчыкі смяротнасці стабілізуюцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі