Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 ліпеня 2020, 12:28

СААЗ дапускае магчымасць распаўсюджвання каранавіруса па паветры

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветная арганізацыя аховы здароўя дапускае магчымасць распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі па паветры, паведамляе Reuters.

"Мы гаворым аб магчымасці паветранай аэразольнай перадачы як адным са спосабаў перадачы COVID-19", - сказала на брыфінгу кіраўнік СААЗ па пандэміі COVID-19 Марыя Ван Керкхове.

Раней СААЗ заяўляла, што вірус распаўсюджваецца галоўным чынам праз маленькія кроплі з носа і рота заражанага чалавека, якія хутка апускаюцца на зямлю або іншыя паверхні.

"Нельга выключаць магчымасць паветранай перадачы віруса ў грамадскіх месцах - асабліва ў вельмі спецыфічных умовах, у перапоўненых, закрытых памяшканнях, памяшканнях, якія дрэнна праветрываюцца. Аднак доказы неабходна збіраць і аналізаваць, і мы прадаўжаем рабіць гэта", - адзначыла кіраўнік СААЗ па прафілактыцы інфекцый Бенедэта Алегранцы.

У бліжэйшыя дні СААЗ апублікуе інфармацыю аб спосабах перадачы віруса. Любое змяненне ў ацэнцы рызыкі перадачы можа паўплываць на цяперашнія рэкамендацыі па выкананні фізічнай адлегласці паміж людзьмі 1 м і абавязковае нашэнне масак.

У навуковым часопісе "Клінічныя інфекцыйныя захворванні" 6 ліпеня было апублікавана адкрытае пісьмо 239 вучоных з 32 краін, у якім яны прыводзяць доказы таго, як вірус трапляе ў арганізм чалавека праз аэразольныя часцінкі ў паветры, і звяртаюцца да СААЗ з патрабаванем абнавіць рэкамендацыі па барацьбе з COVID-19.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі