Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 кастрычніка 2021, 16:57

СААЗ апублікавала афіцыйнае азначэнне посткавіднага стану

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) упершыню прадставіла афіцыйнае азначэнне посткавіднага стану, што называецца таксама "працяглым COVID-19" і "доўгатэрміновым COVID-19", паведамляе ТАСС.

У апублікаваным у чацвер інфармацыйным бюлетэні адзначаецца, што размова ідзе, у прыватнасці, аб такіх сімптомах, як стамляльнасць, задышка і кагнітыўная дысфункцыя, якія праяўляюцца праз тры месяцы пасля пачатку хваробы. Доўжацца гэтыя сімптомы як мінімум два месяцы.

17 экспертаў рабочай групы СААЗ правялі кансультацыі з удзелам спецыялістаў, пацыентаў і супрацоўнікаў арганізацыі, каб прапанаваць агульнае вызначэнне посткавіднага сіндрому. Па выніках работы было сфармулявана наступнае азначэнне: "Посткавідны стан настае ў людзей з гісторыяй верагоднага або пацверджанага заражэння SARS-CoV-2 звычайна праз тры месяцы пасля пачатку COVID-19 з сімптомамі, якія доўжацца як мінімум два месяцы і не могуць быць растлумачаны альтэрнатыўнымі дыягназамі". Падкрэсліваецца, што час ад часу сімптомы могуць змяняцца: слабець або ўзмацняцца, а таксама знікаць і з'яўляцца зноў.

Як адзначаецца ў інфармацыйным бюлетэні СААЗ, большасць пацыентаў вяртаюцца да нармальнага жыцця пасля перанесенага COVID-19, аднак частка перахварэўшых прадаўжаюць скардзіцца на здароўе. Дакладная прапорцыя тых і іншых невядома, аднак згодна з рэзультатамі даследаванняў, прыкладна 10-20 працэнтаў пацыентаў сутыкаюцца з існуючымі сімптомамі на працягу некалькіх тыдняў або месяцаў пасля захворвання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі