Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 студзеня 2021, 15:50

СААЗ абнавіла рэкамендацыі па лячэнні COVID-19

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) апублікавала абноўленыя клінічныя рэкамендацыі па лячэнні COVID-19, што датычацца працяглага ходу хваробы, паведамляе ТАСС са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка СААЗ Маргарэт Харыс.

Група экспертаў СААЗ па клінічным лячэнні абнавіла рэкамендацыі на аснове новых даных, сказала яна і дадала, што асаблівая ўвага была ўдзелена "хранічнаму ўздзеянню COVID-19". "Хоць тыповы тэрмін выздараўлення складае два тыдні, у некаторых людзей сур'ёзная хвароба прадаўжаецца восем тыдняў, а ў некаторых сімптомы доўжацца больш працяглы час. Пацыенты церпяць ад такіх сімптомаў, як моцная стамляльнасць, пастаянны кашаль, непераноснасць фізічных практыкаванняў, а таксама неўралагічныя і сардэчныя сімптомы. У нас шмат інфармацыі наконт гэтага ў дакуменце", - адзначыла Харыс.

Яна дала адмоўны адказ на пытанне, ці ёсць у новым дакуменце СААЗ якія-небудзь парады адносна ахоўных масак, з улікам таго, што ў некаторых краінах, у прыватнасці, у Аўстрыі, улады рэкамендавалі жыхарам надзяваць у мэтах аховы ад інфекцыі прафесійныя рэспіраторныя маскі класа FFP2. Паводле слоў Харыс, пытаннем аб масках займаецца іншая група экспертаў СААЗ - па прадухіленні інфекцый - і менавіта яна публікуе адпаведныя рэкамендацыі і рэгулярна іх абнаўляе.

Афіцыйны прадстаўнік нагадала, што СААЗ з самага пачатку была занепакоена здольнасцю новага каранавіруса муціраваць, таму рэкамендуе прымаць меры для змяншэння яго распаўсюджвання, каб перашкодзіць мутацыі. На цяперашні момант, паводле яе слоў, атрыманы даныя аб паскарэнні перадачы новага штама, але няма звестак аб тым, што ён выклікае больш цяжкі ход хваробы. Аднак вялікая скорасць распаўсюджвання можа прывесці да павелічэння колькасці хворых і, адпаведна, да росту колькасці пацыентаў, якія хварэюць цяжка.

Адказваючы на пытанне, калі завершыцца каранцін у экспертаў СААЗ, якія знаходзяцца ў Кітаі для высвятлення паходжання каранавіруса, Харыс сказала, што гэта, як чакаецца, адбудзецца ў бліжэйшыя некалькі дзён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі