Сцяг Серада, 22 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 сакавіка 2024, 14:08

Rzeczpospolita: большасць палякаў падтрымлівае акцыі пратэсту фермераў

Фота АР
Фота АР
26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Згодна з вынікамі апытання даследчага цэнтра IBRiS, больш за 72 працэнты рэспандэнтаў падтрымліваюць акцыі пратэсту фермераў. Аб гэтым паведамляе газета Rzeczpospolita.

Пры гэтым 51,6 працэнта апытаных заявілі, што падтрымліваюць фермераў "рашуча", а 21,2 працэнта паведамілі аб тым, што падтрымліваюць "у прынцыпе". Толькі кожны дзясяты рэспандэнт выказаў сваю нязгоду па гэтым пытанні.

Кіраўнік цэнтра IBRiS Марчын Дума, каменціруючы вынікі апытання, заявіў, што падтрымка дэманстрацый фермераў з'яўляецца сурагатнай формай праяўлення адмоўнага стаўлення да еўрапейскай палітыкі "Зялёнага курсу" і бяспечным спосабам выяўленя антыўкраінскіх настрояў.

У матэрыяле адзначаецца, што такі ўзровень падтрымкі сельскагаспадарчых дэманстрацый можа здзівіць жыхароў Варшавы і іншых вялікіх гарадоў. Аднак для сацыёлагаў гэта не з'яўляецца нечаканасцю, паколькі такія настроі ўжо даўно назіраюцца ў Польшчы.

Апытанне IBRiS праводзілася 22-23 сакавіка на ўсёй тэрыторыі Польшчы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі