Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 лістапада 2022, 10:58

Рышы Сунак: залатая эра брытана-кітайскіх адносін закончылася

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Рышы Сунак заявіў, што залатая эра адносін з Кітаем падышла да канца. Аб гэтым паведамляе ВВС.

Прэм'ер назваў больш цесныя эканамічныя сувязі папярэдняга дзесяцігоддзя наіўнымі і адзначыў, што Вялікабрытаніі неабходна прымяняць цвёрды прагматызм у адносінах да канкурэнтаў. Пры гэтым ён перасцярог ад "рыторыкі халоднай вайны", дадаўшы, што нельга ігнараваць глабальнае значэнне Кітая.

Сунак дадаў, што Вялікабрытанія будзе працаваць з саюзнікамі, уключаючы ЗША, Канаду, Аўстралію і Японію, каб "кіраваць гэтай абвостранай канкурэнцыяй, у тым ліку з дапамогай дыпламатыі і ўзаемадзеяння".

Брытанскі прэм'ер таксама сказаў, што Кітай з'яўляецца "сістэмным выклікам".

Рышы Сунак і старшыня КНР Сі Цзіньпін павінны былі ўпершыню сустрэцца на саміце G20 у Інданезіі ў пачатку гэтага месяца, але сустрэча была адменена пасля ракетнага ўзрыву ў Польшчы.

Фраза "залатая эра" звязана з больш цеснымі эканамічнымі сувязямі паміж краінамі пры Дэвідзе Кэмеране, які ўзначальваў урад Вялікабрытаніі з 2010 па 2016 год. Аднак з таго часу адносіны паміж Лонданам і Пекінам пагоршыліся.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі