Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 жніўня 2019, 15:56

Ротэрдам стане сталіцай "Еўрабачання" ў 2020 годзе

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сталіцай 65-га конкурсу песні "Еўрабачанне" стане Ротэрдам (Нідэрланды), паведамляе афіцыйны сайт "Еўрабачання".

Пяць галандскіх гарадоў змагаліся за правядзенне буйнейшага ў свеце песеннага конкурсу, які пройдзе 12, 14 і 16 мая 2020 года. У якасці прымаючага горада быў выбраны Ротэрдам.

Як адзначыў выканаўчы супервайзер конкурсу "Еўрабачанне" Ён Ола Санд, Ротэрдам праявіў фантастычны энтузіязм і адданасць справе, мае неабходныя магчымасці для сустрэчы дэлегацый з больш як 40 краін у маі наступнага года.

Нідэрланды атрымалі права прыняць конкурс пасля перамогі Дункана Лоўрэнса з песняй "Arcade" ў Тэль-Авіве ў 2019 годзе. Гэта ўжо будзе пяты раз, калі Нідэрланды прымаюць "Еўрабачанне".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі