Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 мая 2022, 14:31

Рост цэн вымушае брытанцаў адмаўляцца ад ацяплення

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 27 працэнтаў брытанцаў вымушаны прапускаць прыёмы ежы, яшчэ 65 працэнтаў перасталі ўключаць ацяпленне з-за скачка цэн. Аб гэтым сведчаць вынікі апытання, праведзенага па заказе Sky News, паведамляе РІА Навіны.

Адзначаецца, што ў апытанні прыняў удзел 2061 жыхар Вялікабрытаніі ва ўзросце ад 16 да 75 гадоў.

52 працэнты рэспандэнтаў адказалі, што сталі менш наведваць рэстараны і траціць грошы на забавы з-за крызісу кошту жыцця. 44 працэнты апытаных заявілі, што цяпер менш карыстаюцца аўтамабілем, яшчэ 44 працэнты - пачалі купляць прадукты ў больш танных магазінах. 19 працэнтаў рэспандэнтаў былі вымушаны пазычаць грошы, каб пакрыць расходы.

Апошнім часам інфляцыя ў Вялікабрытаніі б'е рэкорды. У пачатку мая Банк Англіі павысіў прагноз інфляцыі на бягучы год. Чакаецца, што яе паскарэнне дасягне 10,25 працэнта ў чацвёртым квартале, што можа стаць гістарычным рэкордам.

Мільёны дамашніх гаспадарак па ўсёй краіне сутыкнуліся з небывалым ростам цэн на электраэнергію і газ на 700 фунтаў у год пасля павышэння ў пачатку красавіка цэнавага парога на 54 працэнты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі