Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 красавіка 2022, 16:35

Рост цэн у Германіі б'е гістарычныя рэкорды

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэральнае статыстычнае ведамства Германіі паведаміла аб рэкордным росце індэкса цэн вытворцаў прамысловых тавараў, паведамляе ТАСС.

Паводле даных ведамства, у сакавіку індэкс цэн вырас на рэкордныя 30,9 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года. Гэта самы значны рост за ўсю гісторыю назіранняў у Германіі - з 1949 года. У параўнанні з лютым у сакавіку цэны на сыравіну, матэрыялы і тавары прамежкавага спажывання выраслі на 4,9 працэнта.

Прычынай імклівага росту цэн у Германіі стала павелічэнне кошту энерганосьбітаў. У сакавіку цэны на іх выраслі на 83,8 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Цэны на прамежкавыя тавары за год выраслі на 23,3 працэнта, цэны на тавары шырокага спажывання - на 9,6 працэнта. Агульны ўзровень інфляцыі ў Германіі ў сакавіку склаў рэкордныя 7,3 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі