Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
01 лістапада 2022, 16:23

РФ і Іран пачалі свопавыя пастаўкі нафтапрадуктаў

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійская Федэрацыя і Іран пачалі свопавыя пастаўкі нафтапрадуктаў. Аб гэтым заявіў віцэ-прэм'ер Расіі Аляксандр Новак пасля пасяджэння расійска-іранскай міжурадавай камісіі, паведамляе ТАСС.

Паводле яго слоў, бакі таксама дамовіліся аб пашырэнні пераліку тавараў, што з'яўляецца перспектыўным напрамкам у супрацоўніцтве паміж краінамі.

Раней Новак заяўляў, што РФ і Іран да канца бягучага года могуць дасягнуць дамоўленасцей наконт свопавых паставак нафты і газу. Паводле яго слоў, на першачарговым этапе можа ісці размова аб пастаўках 5 млн т нафты, а таксама да 10 млрд куб.м газу. Расійскі віцэ-прэм'ер удакладняў, што бакі працуюць над тэхнічнымі дэталямі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі