Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 сакавіка 2020, 10:47

РФ дазволіла транзіт праз сваю тэрыторыю грамадзянам шэрага краін, у тым ліку Беларусі

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абмежаванні на транзіт праз тэрыторыю Расіі, уведзеныя на фоне распаўсюджвання каранавіруса з 18 сакавіка па 1 мая, не распаўсюджваюцца на грамадзян некаторых краін, у тым ліку Беларусі. Адпаведнае распараджэнне ўрада РФ апублікавана на партале прававой інфармацыі, паведамляе РІА Навіны.

Палажэнні пункта 1 гэтага распараджэння не прымяняюцца адносна грамадзян дзяржаў - удзельніц СНД, якія прыбываюць у РФ праз паветраныя пункты пропуску і выбываюць у дзяржавы свайго грамадзянства праз паветраныя пункты пропуску і іншыя пункты пропуску пры перамяшчэнні ў дзяржавы свайго грамадзянства іншымі відамі транспарту, гаворыцца, у прыватнасці, у дакуменце.

Кабмін Расіі распарадзіўся забяспечыць пропуск гэтых грамадзян праз дзяржграніцу РФ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі