Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 ліпеня 2021, 14:45

Рэжым ваеннай катастрофы аб'яўлены ў Германіі ў сувязі з паводкай

16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства абароны Германіі аб'явіла рэжым ваеннай катастрофы ў сувязі з паводкай на захадзе краіны, паведамляе нямецкі часопіс Der Spiegel.

Такая мера дасць магчымасць пашырыць на месцах паўнамоцтвы ваенных пры ліквідацыі наступстваў паводкі, адзначылі ў Мінабароны.

У выратавальных аперацыях у зоне бедства ўжо задзейнічаны 850 салдат, іх колькасць плануецца павялічыць.

Тым часам колькасць загінулых у выніку паводкі перасягнула 100 чалавек. Не выключана, што колькасць ахвяр будзе расці. У зямлі Рэйнланд-Пфальц сёння прыспушчаны дзяржаўныя сцягі ў памяць аб загінулых.

Даныя аб людзях, якія лічацца знікшымі без вестак, моцна адрозніваюцца, паведамляе Deutsche Welle. У адной толькі акрузе Бад-Ноенар - Арвайлер улады заявілі, што знікшымі без вестак лічацца 1,3 тыс. чалавек. Прадстаўнік адміністрацыі акругі растлумачыла, што гэта можа быць звязана з адсутнасцю мабільнай сувязі ў рэгіёне.

У федэральных землях Паўночны Рэйн - Вестфалія і Рэйнланд-Пфальц вада разбурыла сотні дамоў, размыла вуліцы, прывяла да адключэння электра- і водазабеспячэння. Тысячы людзей размешчаны ў часовых сховішчах.

Нямецкія СМІ ўжо назвалі паводку "патопам стагоддзя". Многія параўноўваюць яе з разбуральнымі паводкамі ў 2002 годзе, калі ў Германіі загінуў 21 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі