
Фота ТАСС
7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэжым надзвычайнай сітуацыі ўведзены ў Херсонскай вобласці пасля разбурэння Кахоўскай гідраэлектрастанцыі. У выніку некантралюемага скідвання вады з вадасховішча каля 2,7 тыс. дамоў 15 населеных пунктаў апынуліся падтопленымі, амаль 1,3 тыс. чалавек эвакуіраваны, паведамляе ТАСС са спасылкай на экстранныя службы.
Раней рэжым надзвычайнага здарэння быў уведзены ў Новакахоўскім раёне.
Як паведамілі ў экстранных службах, для эвакуіраваных мясцовых жыхароў падрыхтавана 40 пунктаў часовага размяшчэння на 5,5 тыс. чалавек. Кіраўнік адміністрацыі Новай Кахоўкі Уладзімір Лявонцьеў падкрэсліў, што яны прадоўжаць аказваць дапамогу пацярпелым раёнам і забяспечваць насельніцтва прадуктамі і пітной вадой.-0-