Фота Unsplash
5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі Пентагона ў Вашынгтоне на гэтым тыдні паведамілі еўрапейскім дыпламатам, што ЗША хочуць, каб да 2027 года Еўропа ўзяла на сябе большую частку абаронных абавязацельстваў у рамках НАТА - ад разведкі да ракет. Аб гэтым паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на пяць крыніц.
Прадстаўнікі Пентагона заявілі, што Вашынгтон пакуль не задаволены дзеяннямі Еўропы па павышэнні яе абароннага патэнцыялу. Паводле слоў амерыканскіх афіцыйных асоб, калі Еўропа не ўкладзецца ва ўстаноўлены тэрмін, то ЗША могуць спыніць удзел у некаторых механізмах НАТА па каардынацыі абароны.
Пры гэтым Reuters адзначае, што застаецца незразумелым, адлюстроўвае тэрмін да 2027 года пазіцыю адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа або толькі меркаванне некаторых чыноўнікаў Пентагона. У Вашынгтоне існуюць сур'ёзныя рознагалоссі наконт ваеннай ролі ЗША ў Еўропе.
Некалькі еўрапейскіх чыноўнікаў заявілі, што гэтыя сціслыя тэрміны нерэалістычныя, паколькі для замены некаторых магчымасцей ЗША ў кароткатэрміновай перспектыве Еўропе патрэбна нешта большае, чым проста грошы і палітычная воля. Сярод іншых праблем саюзнікі па НАТА сутыкаюцца з затрымкамі ў вытворчасці ваеннай тэхнікі, якую яны спрабуюць закупіць. Хоць афіцыйныя асобы ЗША заклікаюць Еўропу закупляць больш амерыканскай тэхнікі, некаторыя з самых запатрабаваных штатаўскіх узбраенняў і абаронных сістэм, калі заказаць іх сёння, будуць дастаўлены праз некалькі гадоў. ЗША таксама прадастаўляюць нямала таго, што нельга проста купіць, напрыклад, унікальныя разведвальныя даныя.
У матэрыяле агенцтва адзначаецца, што Пентагон і Белы дом пакуль не адрэагавалі на просьбы пракаменціраваць гэту сітуацыю.
Reuters указвае, што еўрапейскія краіны ў цэлым пагадзіліся з патрабаваннем прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ўзяць на сябе больш адказнасці за ўласную бяспеку і паабяцалі істотна павялічыць расходы на абарону. ЕС паставіў мэту быць гатовым да самаабароны да 2030 года і заявіў, што яму неабходна ліквідаваць прабелы ў пытаннях проціпаветранай абароны, беспілотных лятальных апаратаў, кібервайны, забеспячэння боепрыпасамі і іншых. Аднак, чыноўнікі і аналітыкі заяўляюць, што нават гэты тэрмін вельмі амбіцыйны.-0-