Сцяг Субота, 15 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 верасня 2022, 10:29

Reuters: запасы нафты ў ЗША скараціліся да ўзроўню 1984 года

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нафтавы рэзерв Злучаных Штатаў Амерыкі скараціўся да ўзроўню 1984 года. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на агенцтва Reuters.

Мінэнерга ЗША паведаміла, што толькі за апошні тыдзень запасы нафты ў краіне скараціліся на 8,4 млн бараляў. Увогуле на сённяшні дзень нафтавыя запасы Амерыкі зменшыліся да паказчыкаў 1984 года.

Раней таксама агенцтва Bloomberg паведамляла, што ЗША расходуюць свае стратэгічныя запасы нафты намнога хутчэй, чым чакалася. Калі Вашынгтон і далей у спробах стрымлівання цэн на сусветным рынку энерганосьбітаў будзе прытрымлівацца бягучых тэмпаў продажаў, то да канца кастрычніка нафтавыя рэзервы Амерыкі могуць скараціцца да 40-гадовага мінімуму 358 млн бараляў. Адзначаецца, што яшчэ год таму стратэгічныя запасы нафты ў ЗША складалі 621 млн бараляў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі