Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 красавіка 2021, 12:37

Рэспубліка Карэя прадоўжыла строгі каранцін да 23 мая

30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Рэспублікі Карэя прыняў рашэнне прадоўжыць дзеянне бягучага ўзроўню сацыяльнага дыстанцыравання яшчэ на тры тыдні, да 23 мая. Аб гэтым заявіў выконваючы абавязкі прэм'ер-міністра краіны Хон Нам Гі, выступаючы ў пятніцу на пасяджэнні цэнтральнага штаба па барацьбе са стыхійнымі бедствамі, надзвычайнымі сітуацыямі і катастрофамі, паведамляе ТАСС.

Ён адзначыў, што пры прыняцці гэтага рашэння ўлічваўся той факт, што колькасць новых выпадкаў заражэння каранавірусам практычна не змяншаецца, а колькасць інфіцыраваных, крыніцы заражэння якіх не ўдаецца адсачыць, прадаўжае расці.

У сталічным рэгіёне, дзе пражывае амаль палавіна насельніцтва краіны, дзейнічае другі ўзровень сацыяльнага дыстанцыравання, а ў астатніх рэгіёнах краіны - узровень 1,5. Па ўсёй краіне забаронены любыя мерапрыемствы з удзелам больш як чатырох чалавек. Прадпрыемствы грамадскага харчавання, трэнажорныя залы, салоны караоке, вялікія супермаркеты змогуць па-ранейшаму працаваць да 10 гадзін вечара, але ў выпадку пагаршэння эпідэмічнай сітуацыі час іх работы можа быць скарочаны.

Акрамя таго, улады прынялі рашэнне прадоўжыць яшчэ на адзін тыдзень, па 9 мая, асаблівы каранцінны перыяд, прызначаны спыніць распаўсюджванне віруса. На гэты час уводзіцца забарона на правядзенне сумесных абедаў і іншых масавых мерапрыемстваў, пашыраецца аддалены рэжым работы. Урад пакідае за сабой права зрабіць больш строгімі каранцінныя меры без папярэдняга паведамлення, калі колькасць новых выпадкаў інфекцыі не скароціцца.

Улады краіны апасаюцца росту захваральнасці ў сувязі з павелічэннем колькасці сямейных мерапрыемстваў у святы, якія чакаюцца на наступным тыдні. У апошнія дні ў краіне штодзённа фіксуецца 600-700 новых выпадкаў заражэння каранавірусам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі