Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 верасня 2018, 14:36

Рэспубліка Карэя і КНДР адкрылі сумесны пункт сувязі ў горадзе Кэсон

14 верасня, Сеул /БЕЛТА - Рэнхап/. Рэспубліка Карэя і КНДР сёння адкрылі пункт сувязі паміж сваімі краінамі ў пагранічным горадзе Кэсон.

"З 14 верасня Рэспубліка Карэя і КНДР змогуць праводзіць прамыя кансультацыі 24 гадзіны ў суткі 365 дзён у годзе па пытаннях, звязаных з дасягненнем міру і працвітання на Карэйскім паўвостраве", - заявіў паўднёвакарэйскі міністр аб'яднання Чо Мён Гё ў сваёй віншавальнай прамове на адкрыцці.

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел па 50 чалавек з кожнага боку. Чакаецца, што ў офісе будуць працаваць 20 чыноўнікаў з боку Рэспублікі Карэя і 15-20 афіцыйных асоб, якія прадстаўляюць КНДР.

Пагадненне аб стварэнні сумеснага пункта аператыўнай сувязі ў Кэсоне было дасягнута кіраўніком Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Інам і лідарам КНДР Кім Чэн Ынам у час першага за апошнія 10 гадоў саміту, які адбыўся 27 красавіка. Чакалася, што пункт сувязі запусцяць у жніўні, але адкрыццё пастаянна адкладвалася.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі