Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 мая 2020, 12:46

Рэкордна высокая сутачная колькасць смяротных выпадкаў з-за COVID-19 зафіксавана ў Расіі

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Расіі зафіксавана самая вялікая колькасць смяротных выпадкаў з-за каранавіруса за суткі - 174, усяго памерла 3807 чалавек. Аб гэтым паведамілі ТАСС у аператыўным штабе па барацьбе з распаўсюджваннем новай каранавіруснай інфекцыі.

Колькасць заражаных новай каранавіруснай інфекцыяй у Расіі вырасла за апошнія суткі на 8915 чалавек, цяпер у РФ 362342 заражаных ва ўсіх рэгіёнах краіны.

Колькасць выпісаных за суткі пацыентаў, у якіх дыягнаставалі каранавірус, склала рэкордныя 12331. Колькасць выздаравеўшых дасягнула 131129 чалавек і склала 36,2 працэнта ад агульнай колькасці выпадкаў заражэння каранавірусам у РФ.

Агульная колькасць заражаных COVID-19 у свеце, паводле апошніх даных сайта Worldometers, перасягнула 5,6 млн. З моманту ўспышкі памерла 358 тыс. чалавек. На першым месцы па колькасці заражаных у свеце знаходзяцца ЗША, на другім - Бразілія, на трэцім - Расія.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі