Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 кастрычніка 2021, 14:02

Рэйтынг Зяленскага знізіўся да 24,7 працэнта

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калі б прэзідэнцкія выбары ва Украіне праходзілі ў кастрычніку 2021 года, Уладзіміра Зяленскага падтрымалі б 24,7 працэнта ўкраінцаў. Аб гэтым паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на справаздачу апытання Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі (КМІС).

Даследаванне КМІС праводзілася з 15 па 18 кастрычніка. Усяго былі апытаны 1,2 тыс. чалавек. Месяц таму рэйтынг дзеючага прэзідэнта быў значна вышэйшы - 33,3 працэнта. Па выніках кастрычніцкага апытання таксама было вызначана: большасць рэспандэнтаў (61,7 працэнта) лічаць, што справы ва Украіне рухаюцца ў няправільным напрамку.

Раней дэпутат Вярхоўнай рады, сустаршыня партыі "Апазіцыйная платформа - За жыццё" (АПЗЖ) Вадзім Рабіновіч выказаў меркаванне аб згубнай палітыцы ўкраінскіх улад. Дзеянні ўрада вядуць краіну да катастрофы, а надыход зімы гэта пакажа, перакананы дэпутат.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі