Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 лістапада 2021, 17:49

Рэйтынг Зяленскага ўпаў амаль да 20 працэнтаў - антырэкорд з моманту яго выбрання

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэйтынг прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ўпаў амаль да 20 працэнтаў - гэта антырэкорд з моманту яго выбрання. Такія даныя апытання апублікавала сацыялагічная група "Рэйтынг", паведамляе ўкраінскае інтэрнэт-выданне Страна.ua.

Калі б выбары кіраўніка дзяржавы адбыліся ў бліжэйшыя дні, то дзеючага прэзідэнта падтрымалі б толькі 21,8 працэнта ўкраінцаў.

Праведзенае з 4 па 9 лістапада 2021 года даследаванне паказала, што 14,5 працэнта падтрымалі б Пятра Парашэнку, 11,0 працэнтаў - Юрыя Бойку, 10,8 працэнта - Юлію Цімашэнка, 8,8 працэнта - Дзмітрыя Разумкова, 6,4 працэнта - Яўгена Мураева, 6,2 працэнта - Ігара Смяшко, 5,7 працэнта - Уладзіміра Гройсмана, 4,0 працэнты - Алега Ляшко, 2,6 працэнта - Андрэя Садавога, 2,4 працэнта - Алега Цягнібока і 1,7 працэнта - Віталя Клічко.

Раней Страна.ua пісала аб тым, што, паводле даных апытання, праведзенага "Украінскім інстытутам будучыні", прэзідэнцкі рэйтынг Уладзіміра Зяленскага з верасня па кастрычнік знізіўся на 7 працэнтаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі