Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 красавіка 2019, 15:29

Разгул стыхіі ў ЗША: на поўдні - серыя тарнада, у Чыкага - снежная бура

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Серыя штормаў і тарнада абрушылася ў мінулыя выхадныя на поўдзень ЗША, загінулі па меншай меры 8 чалавек, у тым ліку трое дзяцей, дзясяткі атрымалі раненні, паведамляе Associated Press.

Ва ўладзе непагоды былі штаты Тэхас, Луізіяна, Місісіпі, Арканзас, Алабама і Джорджыя. У выніку стыхіі дзясяткі дамоў былі разбураны або пашкоджаны. Многія людзі апынуліся пад заваламі. Амаль 90 тыс. дамоў засталіся без электрычнасці.

У той жа час на штат Ілінойс абрушылася снежная бура. Моцны вецер, ледзяны дождж і нізкія тэмпературы ўнеслі карэктывы ў работу паветраных гаваней у Чыкага. Так, у міжнародным аэрапорце О'Хара вечарам 14 красавіка было адменена каля тысячы рэйсаў, у міжнародным аэрапорце Мідуэй - 140 рэйсаў.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, 15 красавіка мяцеліца сціхне, тэмпература паветра павінна павысіцца да плюс 10 градусаў.-0-

Фота Associated Press

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі