Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
05 мая 2021, 14:43

Разбуральны смерч: на поўдні ЗША пачаўся сезон тарнада

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Серыя тарнада прыйшла на ЗША. Толькі за мінулую ноч два мацнейшыя ўраганы прайшлі праз Тэхас, змятаючы ўсё на сваім шляху, паведамляе "МІР 24".

Смерч быў такой сілы, што пераварочваў грузавікі на дарозе. Разбурана і пашкоджана каля 50 будынкаў. Ветрам паваліла дрэвы. Некаторыя з іх упалі на правады. Людзі засталіся без святла. Выратавальныя брыгады працавалі ўсю ноч. Яны разбіралі завалы і выцягвалі з-пад абломкаў людзей. Пра загінулых не паведамляецца. Восем чалавек шпіталізаваны.

"Тарнада разнёс у шчэпкі наш дом. А побач дом маіх бацькоў. Ён таксама пацярпеў. Маму прыціснула бэлькай. Яна цяпер у бальніцы - у яе траўма нагі. Але галоўнае, што яна ў бяспецы. Бог выратаваў. Па-іншаму я не магу растлумачыць тое, што мы ўсе перажылі гэта", - расказала мясцовая жыхарка Моніка Флорэнс.

У Алабаме і іншых паўднёвых штатах таксама рыхтуюцца да прыходу тарнада. Вецер ужо дасягнуў такой сілы, што выварочвае з коранем дрэвы. Ускладніў сітуацыю моцны лівень. Патокамі вады размыла глебу, у выніку аказаліся забітыя сцёкавыя трубы, і мясцовасць затапіла.

Напярэдадні з-за наступстваў тарнада ў штаце Джорджыя загінулі два чалавекі. Метэаролагі папярэджваюць, у гэтым годзе сезон тарнада пачаўся пазней, чым звычайна. Але ўраганы будуць мацнейшыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі