Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 сакавіка 2020, 15:23

Расійскім вучоным удалося расшыфраваць поўны геном каранавіруса

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вучоныя Нацыянальнага даследчага інстытута (НДІ) грыпу імя А.А.Смародзінцава Міністэрства аховы здароўя РФ змаглі секвеніраваць першы поўны геном новага каранавіруса, паведамляе ТАСС.

"Спецыялістамі ФДБУ "НДІ грыпу імя А.А.Смародзінцава" Міністэрства аховы здароўя Расіі быў секвеніраваны з матэрыялу ад пацыента з COVID-19 першы поўны геном каранавіруса SARS-CoV-2 з Расіі", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Міністэрства аховы здароўя Расіі.

"Гэты каранавірус новы для нас, таму крытычна важна мець магчымасць вызначыць шлях яго распаўсюджвання і пераходу на тэрыторыю нашай краіны, яго змянення. Гэта інфармацыя дапаможа ў распрацоўцы вакцын і супрацьвірусных прэпаратаў для лячэння каранавіруса", - заявіў в.а. дырэктара інстытута Дзмітрый Ліёзнаў.

Генетычныя даныя перададзены ў міжнародную базу даных, што выкарыстоўваецца СААЗ і вядучымі сусветнымі даследчымі групамі для маніторынгу глабальнай эвалюцыі каранавіруса SARS-CoV-2.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі